Текст песни с аккордами
Вступление Песня пачынаецца з рэфрэна. Рэфрэн: | G | C G | C G | D | | G | C G | C G | D G | Куплет: | G | Em | Am | D | - 2 p | Am | Am | Em | Em | C | C | G | G | | Am | Am | Em | Em | C | C | D | D | Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная ані вам, ані суседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям! 1. Мову нянавісьці, рыторыку вайны Прыдумалі ў кабінэтах цынікі-скаты. Па “зомбі-скрыне” расклалі па паліцах. Маеш вобраз ворага! Хавай, піпл! Вось табе дэвіз ад ілжэпрарока. Вось табе кулямёт ад ілжэпатрыёта. Генэрал, магчыма, выдасі мэдаль. А сьвятар гарантуе лесьвіцу ў рай! Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная ані вам, ані суседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям! 2. Для нас украінец – не “хахол”, паляк – ня “пшэк”, Амэрыканец – не “піндос”! Рускі – не “кацап”, узбэк – не “касаглазы”, Грузін – ня “чурка”, літовец – ня “лабус”! Адзіны падзел: ты злы ці добры? Сучасныя людзі ці дзікія орды? Твой шчыры выбар: чалавек ці пешка? Зьвярыны ашчэр ці вясёлая ўсьмешка? Простыя людзі добрай волі! Скінтце ланцугі прапаганды й няволі! Няхай ваююць падонкі ў кабінэтах! Мір і спакой у чалавечых сэрцах! Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная ані вам, ані суседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям!
Видео клип
Основные табулатуры аккордов, бой