Текст песни с аккордами
Вступление Bm G Не жаўнеры то былі – гэта былі каты, Em F# Што на чорных варанках звозілі ў Курапаты. У ямы там бязвінных тышчамі кідалі, Перад тым як кінуць у патыліцу стралялі. Колькі год ужо прайшло, а той боль усё не сціхае, Памяць наша краваточыць, сэрца разрывае. Колькі жонак аўдавела, колькі дзетак сірат, Так на нашу зямлю зазірнуў цар Ірад. Em G D A Але гэта не забыта, і ні хто з іх не забыты, G Em F# З тых хто ў Курпатах без віны забіты. Не купальскіх вогнішчаў полымя пылала, Гэта нашы вёскі цётка смерць прыбрала. Не звяртаючы ўвагу малы то ці стары, Зажыва гарэлі Хатыні жыхары. За якія то заганы на такі пакуты, Беларусаў асудзіў гэты д’ябл люты. Ці то мала нам было той знявагі й смерці, Трэба ўсё адлазу ў пакутах умерці. Але гэта не забыта, і ні хто з іх не забыты, З тых хто ў Хатыні без віны забіты. Ці то мала такіх месцаў у нашым родным краю, Дзе нас вынішчалі без літасці і жалю. Дзе нас гартавалі агнём і жалезам, А мы супрацьсталі чужаземным бесам. Але гэта не забыта, і ні хто з іх не забыты, З тых хто ў Беларусі без віны забіты.
Видео клип
Основные табулатуры аккордов, бой