Текст песни с аккордами
Вступление C G Чаму невясёлы, чаму такі сумны? F C Заўтра ў бой! Падымем Калюмны! C G Падымем Пагоню – штандар наш нязьменны! F C Ты быў для нас заўжды самы сьмелы. Нам біць ардынцаў ня раз давялося, Колькі крыві ў тых бітвах лілося. На Маскву з тваім дзядзькам Альгердам хадзілі, Дзіды і коп’і аб Крэмль завастрылі. Рэфрэн: G C Нашая слава - ад мора да мора, Am C На ўвесь сусьвет наша княства вядома! Am F Мы спакойны народ, але ў бітвах - дзікі. C G C (у апошнім рэфрэне: F - G) І з намі ты, наш князь Вітаўт Вялікі! Хто заўтра наступны? Крыжакі-тэўтоны Самі пад меч нам прынесьлі галовы. На полі грунвальдзкім яны нас чакаюць. Вядома, ліцьвіны іх тут пахаваюць. Нашая слава - ад мора да мора, На ўвесь сусьвет наша княства вядома! Мы спакойны народ, але ў бітвах - дзікі. І з намі ты, наш князь Вітаўт Вялікі!
Видео клип
Основные табулатуры аккордов, бой