Текст песни с аккордами
Вступление Em F# Калісьці адсюль да Мінска ездзіў цягнік Am Em Здаецца двойчы, ці нават тройчы на дзень Em F# Дзве з паловай гадзіны і ты ўжо прыехаў у Мінск Am B7 Em З новым пачкам уражанняў і букетам новых надзей Em F# Здавалася так комфортна паміж гэтых двух гарадоў Am Em У адным дыктатура, у другім нацыянальны ўздым Em F# І ў адным і ў другім было нешта табе дарагое Am B7 Em І каб трэба было выбраць, ты б спыніцца не змог на адным Em F# Табе Вільня чамусьці нагадвала дзяцінства тваё Am Em Сцяжынкі ў траве і савецкая плітка ў двары Em F# А Мінск апантана будаваў для навасёлаў жыллё Am B7 Em Нішчыў дрэвы старыя і старыя будынкі бурыў Em F# Вільня так недалека - праехаў крыху і мяжа Am Em У пакунках вязеш падарункі сябрам ты сваім Em F# А ў Мінску збудавалі над Свіслаччу "Дом Чыжа" Am B7 Em Як Кемпіньскі, які аказаўся не Кемпіньскі зусім Em F# У Мінску адчыняліся кавярні на кожным рагу Am Em І малыя казалі: У нас тут значна за Вільню круцей! Em F# А ты ўсё ехаў туды і адтуль у сваім цягніку Am B7 Em І вагон быў заўсёды, чамусьці, поўны людзей Em F# Калісьці было так і што падзелася? Дзе? Am Em Успаміны зносіць няўмольнага часу рака Em F# І калісьці па-звычцы прыходзіш ты на Стоціс удзень Am B7 Em А да Мінску адсюль тры гады ўжо як няма цягніка
Видео клип
Основные табулатуры аккордов, бой