Текст песни с аккордами
Вступление Бом, бом, бом - A5 Спявали званы на вынас труны Бом, бом, бом Hm Змоўк маўклівай душы беларускай прамоўца A5 Адгуляў, адпісаў, адспяваў, адбадзяўся, Em Злёг у цень адпачыць безупынны вандроўца. A5 Побач шэпчуць: ці хто з суразмерных застаўся? Hm A5 Плач жалобна, валынка, скуголь адмыслова! Em A5 З-пад касцёльнае столі да шэрага свету G Нёс балесны натоўп ўтаймаваўшага слова A5 Гумарнога й лірычнага дзядзьку паэта. Людзі, людз і, людзі, Яшчэ адзін з тых, хто быў, ёсць, будзе. Людзі, людзі, людзі Ты мне, дзядзька, даруй, што я мала чытаў, Выбачай мне, што я не купляў твае кнігі, Мо, тады бы ты, дзядзька, часцей вандраваў, Мо, тады перажыў бы дні гэтай адлігі. Доўгі век цераз хмараў павОлаку твой Маладзік цераз поўню ішоў да сыходу, Мабыць, дзядзя, анёл рушыў побач з табой, Калі стаў ты народным паэтам з народу. Амэн, амэн, амэн - Рэха гудзе ля касцёльнае брамы. Амэн, амэн, амэн Дзядзька, глянь, колькі дзеля цябе тут людзей, Ну і выдаў жа ты нам сабрацца нагоду... Ды ляжыць гаспадар, не прымае гасцей Мо у гэтай жалобе ёсць еднасць народу? Тут з прыйшоўшых музыкаў бы зладзіць канцэрт - Ды як граць? Тут усе аднаго смутку сведкі. Ды ніхто з мастакоў не трымае мальберт - У руцэ тут хіба што трымаюць дзве кветкі. Подых, подых, подых - Бывай, роўны між волатаў роўных. Подых, подых, подых, Трэба дома - казаў нам - бываці не госцем, Трэба дома - вучыў нас - часцей бываці... І пад пляскат балесны з-пад чырвані сцен Ты у чоўне драўляным паехаў да маці. Словы, словы, словы - Ці стане на месца тваё нехта новы?
Видео клип
Основные табулатуры аккордов, бой